Прамая лінія «ЛВ». Школа ўсіх чакае

Каляндар адлічвае апошнія тыдні да пачатку новага навучальнага года. Як праходзіць сёлета дзіцячы адпачынак, якія змяненні прынясе першавераснёўскі званок – на гэтыя і многія іншыя пытанні падчас прамой лініі «ЛВ» у наступны чацвер, 15 жніўня, адкажа начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Канстанцінаўна ЯКУБОЎСКАЯ. Прамая лінія працуе з 11 да 12 гадзін па тэлефоне 2-12-36.

Папярэдне хвалюючыя пытанні на прамую лінію можна задаць у рабочы час па нумарах 2-12-36 (рэдакцыя) ці 2-18-59 (аддзел па адукацыі).