Дарагая Ураджайная!10 жніўня вёска Ураджайная адсвяткавала свой 433 дзень нараджэння

Святам вёскі нікога не здзівіш. Вось і Ураджайная штогод адзначае свой дзень. А сёлета ўспомнілі, што вёсцы аж 433 гады ад нараджэння! І гэта нагода надала асаблівы настрой імянінам. Жыхары Ураджайнай, культработнікі і нават тутэйшыя рыцары – удзельнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі «Кантон Цюрых», што створаны пры мясцовым СДК, адчувалі сябе таксама імяніннікамі. Хапіла ў гэты дзень песень, жартаў, танцаў, турніраў, пачастункаў і выдатнага настрою. Калі свята на ўсіх адно – гэта значыць усім шчаслівы білет радасці.

Вольга СВЯТЛОВА.

Фото: Клубная система г. Ляховичи.