БЫТавыя вынікі. 3 жніўня на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праводзіўся чарговы спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Быт»

Прафілактычныя акцыі тыпу «Сям’я без насілля», «Быт», па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін і іншыя трывала ўвайшлі ў міліцэйскую практыку. Начальнік РАУС Андрэй Студзянічнік расказаў, што супрацоўнікі міліцыі нагадваюць грамадзянам пра негатыўныя, а іншы раз і трагічныя наступствы бытавых канфліктаў, скандалаў, растлумачваюць неабходнасць своечасовага паведамлення пра іх. Не сакрэт, многія не жадаюць выносіць па-за межы дома ці кватэры сямейную неўладкаванасць, а гэта можа пацягнуць сур’ёзныя праблемы.

– З 29 ліпеня па 3 жніўня на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праводзіўся чарговы спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Быт», падчас якога складзены 44 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Па месцы жыхарства правераны 59 грамадзян, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў РАУС (у адносінах пяці на працягу апошняга паўгоддзя паступалі паведамленні пра два і больш факты насілля ў сям’і). Нашы супрацоўнікі разам з сацыяльнай службай наведалі 24 сям’і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Было вынесена 25 афіцыйных папярэджанняў. У пракуратуру раёна адпраўлена чатыры хадайніцтвы па фактах насілля ў сям’і, 46 паведамленняў накіравана па месцы работы грамадзян, якія дапусцілі парушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін ці ўчынялі іх у стане алкагольнага ап’янен- ня, – адзначыў начальнік РАУС.

Старшы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Алена Васілевіч падкрэсліла, на прафілактыку насілля ў сям’і накіраваны і сустрэчы ў працоўных калектывах з
удзелам псіхолагаў, медыкаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, спецыялістаў упраў-лення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Не першы год у аддзеле дзейнічае і гарачая лінія па папярэджанні насілля ў сям’і, абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. Па тэлефонах 102, 6-09-37 кожны можа паведаміць пра неўладкаваныя сем’і, грама-дзян, якія злоўжываюць алкаголем ці вядуць амаральны лад жыцця, для прыняцця неадкладных мер.

Галіна КАНЬКО.