Лікбез для спажыўца.«Сонечны захад» без рамантыкі

Згодна патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, якія датычацца сокавай прадукцыі і бяспекі харчовых дабавак, у соках не павінна быць кансервантаў і фарбавальнікаў. Яны дапускаюцца толькі ў напітках, якія ўтрымліваюць сок.

Супрацоўнікі Брэсцкай абласной інспекцыі Дзяржстандарту пры правядзенні праверкі ў гандлёвай сетцы Лунінецкага раёна выявілі небяспечную прадукцыю.

Праведзеныя іспыты ў акрэдытаванай лабараторыі паказалі, што састаў соку адрозніваецца ад заяўленага на этыкетцы: у гранатавым соку натуральным адноўленым з цукрам гандлёвай маркі «Fidan-s» вытворцы ТАА «Вавілон» (Расійская Федэрацыя) выяўлены сінтэтычныя фарбавальнікі жоўты «сонечны захад» FСF (Е110) і азарубін (Е122), фактычнае значэнне якіх склала 15,2 мг/дм3 і 7,5 мг/дм3 адпаведна, пры патрабаванні «не дапускаецца».

Па выніках праверкі згаданая прадукцыя забаронена  да ўвозу і абароту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама спынена дзеянне дэкларацыі адпаведнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

ВАЖНА ВЕДАЦЬ
Чалавек заўсёды выбірае вачамі, менавіта таму кожны вытворца стараецца зрабіць прадукт як мага прыгажэйшым, каб ён выдзяляўся з агульнай масы. А з натуральнай сыравіны зрабіць прадукт прыгожым ды каб ён марудна псаваўся, фактычна немагчыма. Чым больш мы ўжываем хіміі, тым большая рызыка ўзнікнення захворванняў розных ступеняў цяжкасці.

Жоўты «сонечны захад» вядомы таксама як харчовая дабаўка Е110. Даны фарбавальнік атрымліваюць з нафтапрадуктаў. Лічыцца, што колькасць жоўтага «сонечнага захада», якая выкарыстоўваецца ў прадуктах, не наносіць шкоды арганізму, не валодае канцэрагенным уздзеяннем, генатаксічнасцю або таксічным уплывам на развіваючы арганізм. Тым не менш паведамлялася пра магчымасць фарбавальніка Е110 выклікаць алергію або рэакцыі непераноснасці, асабліва калі чалавек успрымальны да аспірыну. Ужыванне фарбавальніка можа выклікаць непажаданыя пабочныя рэакцыі: крапіўніцу (высыпанне на скуры), запаленне слізістай абалонкі носа, гіперактыўныя паводзіны, пашкоджанне храмасомаў, новаўтварэнне ў нырках, болі ў жываце, ірвоту і млоснасць.

Азарубін або кармуазін (Е122) – гэта сінтэтычны чырвоны харчовы фарбавальнік з групы аза-фарбавальнікаў, які вырабляюць з каменнавугальнай смалы. Лічыцца, што кармуазін не праяўляе ніякіх мутагенных або канцэрагенных уласцівасцяў, калі яго колькасць не перавышае дазволенага сутачнага ўжывання. Данае рэчыва пры ўжыванні ў ежу можа выклікаць алергічныя рэакцыі, высыпанні, нават ацёкі скуры. Людзі з астмай таксама часта дрэнна рэагуюць на яго. Магчыма, даны аза-фарбавальнік можа дзейнічаць як спускавы кручок для тых людзей, хто генетычна схільны да пэўных захворванняў, але пераканаўчых доказаў гэтага пакуль няма.

Генадзій КАШАЛАЎ,
начальнік Брэсцкай абласной
інспекцыі Дзяржстандарту.