А ў вас у двары…За санітарны стан тэрыторый адказваюць іх гаспадары

Добраўпарадкаванне і санітарнае ўтрыманне тэрыторый прамысловых, сельскагаспадарчых, гандлёвых прадпрыемстваў, сацыяльных устаноў, вуліц і зямель агульнага карыстання, двароў – клопат штодзённы, а не ад выпадку да выпадку. Пытанне на пастаянным кантролі ў райЦГіЭ. З 1852 абследаваных сёлета адрасоў па 475 выяўлены парушэнні санітарнага ўтрымання. Адказным суб’ектам гаспадарання дадзена 162 рэкамендацыі па ўхіленні гэтых парушэнняў, 39 службовых асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, накіраваны 17 хадай-ніцтваў аб прыцягненні вінаватых да дысцыплінарнай. Па выніках маніторынгаў адпраўлены 30 інфармацый у ведамствы, 28 – у органы ўлады.

За гэты час санслужба выявіла 20 несанкцыянаваных звалак бытавых адходаў у сельскіх населеных пунктах. З больш як паўтары тысячы правераных тэрыторый, што прылягаюць да індывідуальных домаўладанняў, 127 – з парушэннямі санітарнага ўтрымання. Пісьмы-патрабаванні аб ухіленні гэтых парушэнняў накіраваны гаспадарам.

На асаблівым кантролі стан райцэнтра і ляхавіцкія адрасы запушчаных пустуючых інды-відуальных домаўладанняў. Сярод іх фігуруюць: вул. Цітовіча, 23 (унутрыдваровая тэрыторыя зарасла пустазеллем і кустамі, агароджа адсутнічае, гаспадарчыя збудаванні разбураны), вул. Савецкая, 31 (у двары ўтвораны звалкі бытавых адходаў, прылягаючая да агароджы тэрыторыя зарасла пустазеллем). А на вул. Заходняй, паміж дамамі 20 і 22, 30-30А, не выкарыстоўваюцца па прызначэнні адведзеныя пад будаўніцтва ўчасткі, на іх буяе бур’ян. Не прыбіраюцца ад камянёў, пяску, гравію, шчэбню тэрыторыі, што прылягаюць да некаторых індывідуальных домаўладанняў на вуліцах Клецкая, Радужная, Каштанавая, Першамайская і іншых.

Добраўпарадкаваннем і ўтры-маннем ў межах прадастаўленых зямельных участкаў павінны зай-мацца домаўладальнікі. Работы ўключаюць у сябе: саначыстку і ўборку тэрыторыі, збор і выдаленне камунальных адходаў, азеляненне, абрэзку, паліў раслін, своечасовае скошванне і выдаленне пустазелля. Дарэчы, складзіраваць і захоўваць на тэрыторыях, што прылягаюць да зямельных участкаў, дровы, пясок, будматэрыялы і будаўнічае смецце можна на працягу не больш як 72 гадзін.
За парушэнне гэтых правіл КоАП прадугледжана адказнасць па арт. 21.14 у выглядзе штрафу на фізічную асобу ў размеры да 25 БВ, на ІП – ад 10 да 50 БВ, на юрыдычную асобу – ад 20 да 100 БВ.

Данута БАГДАНОВІЧ, памочнік урача-гігіеніста райЦГіЭ.