Аграрнае – самае маштабнае. Маладыя спецыялісты гэтымі днямі папоўнілі рады працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіцкага раёна

З 52 выпускнікоў ВНУ, ССНУ, ПТВ, размеркаваных на Ляхавіччыну, на першае месца працы заступілі 45, прычым 33 з іх пасля вучобы вярнуліся на сваю малую радзіму. Сярод прадстаўнікоў розных прафесій аграрнае папаўненне сёлета ў нас самае маштабнае.

– У сельгаспрадпрыемствы раёна не даехалі сямёра маладых спецыялістаў: шасцёра з іх – выпускнікі сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў – сталі студэнтамі ВНУ, адзін пераразмеркаваўся ў іншы раён, – расказала галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Вольга Карпейчык.

Найбольшы наплыў маладых аграрыяў – у ДП «Ліпнянка» – дзесяць юнакоў і дзяўчат, чацвёра з іх – з вышэйшай адукацыяй. Па дзевяць навічкоў прыступілі да работы ў ААТ «Жарабковічы» (шасцёра з іх «тэхнары» – машынна-трактарны парк гаспадаркі самы багаты ў раёне) і райаграсэрвісе. Восем спецыялістаў –ветфельчары, аграном, энергетык, бухгалтар, слесар – размеркаваліся ў ААТ «Шлях новы», пяць (па спецыяльнасцях «заатэхнія», «тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці», «эксплуа-тацыя і рамонт аўтамабіляў») – у СВК «Ляхавіцкі».

Акрамя прадугледжаных заканадаўствам ільгот і выплат, новаспечаныя аграрыі будуць карыстацца ўсімі бонусамі, што замацаваны ў калектыўных дагаворах, прынятых у прадпрыемствах і арганізацыях.

Галіна КАНЬКО.Маладыя спецыялісты гэтымі днямі папоўнілі рад