Стыхія Мікалая Страмавуса /абноўлена/

Мікалай Страмавус атрымлівае ўзнагароду з рук міністра па надзвычайных сітуацыях Уладзіміра Вашчанкі.

 Патушыць кастрышча можа любы. Але калі гаворка ідзе пра поўнамаштабны пажар, у бой са стыхіяй уступаюць прафесіяналы-выратавальнікі.

22 жніўня ў абласным цэнтры на базе міжнароднага маладзёжнага валанцёрскага цэнтра абласнога УМНС адбылася цырымонія ўзнагароджання работнікаў органаў і падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Брэстчыны. Падзякаваў выратавальнікам за бездакорную службу і ўручыў ім узнагароды міністр Уладзімір Вашчанка.

Медаля «За бездакорную службу» III ступені ўдастоены старшына ўнутранай службы вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Ляхавіцкага РАНС Мікалай Страмавус.

Гаворыць, што з дзяцінства марыў працаваць на «чырвонай» машыне. Мару ажыццявіў, і без малога два дзесяцігоддзі нясе сваю нялёгкую службу:
– Атрымаць узнагароду – вялікі гонар. Калі шчыра, навіна пра яе стала для мяне прыемнай нечаканасцю. Галоўнае ў нашай прафесіі – годна і адказна несці сваю службу. А ўзнагарода – выдатная матывацыя станавіцца яшчэ лепш, – гаворыць Мікалай Страмавус.

Ірына КУЗЬМІЧ.