Мядовы падарунак Ляхавіцкага лясгаса

Адчуўшы першыя прыкметы прастуды, мы адразу адпраўляемся ў аптэку, часта забываючы, што ёсць натуральны і смачны сродак выратавання — мёд. Нарыхтоўкай мёду ў раёне займаецца Востраўскае лясніцтва. Пчальнік налічвае 160 пчоласем’яў. Сёлетняе надвор’е спрыяла добраму медазбору. Адкачана з вулляў 1760 кілаграмаў духмянага і карыснага прадукту. Лясны мёд карыстаецца павышаным попытам у насельніцтва, і ў раёне ўжо рэалізавана 1312 кілаграмаў. Каб ласавацца салодкім «лекарам» зімой, піць яго з чаем, дабаўляць у печыва, рабіць крэмы — гараджане на восеньскім кірмашы закупілі амаль130 кілаграмаў янтарнага ласунку.

Прапаноўваюць прадукцыю Ляхавіцкага лясгаса Наталля Адаменка і Наталля Бушэйка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *