Клапоціцца дзяржава, клапоціцца грамадства,каб новы навучальны год быў радасным для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак

Штогод напярэдадні новага навучальнага года асобным катэгорыям сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, аказваецца матэрыяльная дапамога на падрыхтоўку да школы.

Сем’ям, якія выхоўваюць трое і больш дзяцей, прадастаўляецца аднаразовая матэрыяльная дапамога да навучальнага года.
Выплата матэрыяльнай дапамогі прадугледжана ў рамках падпраграмы «Сям’я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады» на кожнае дзіця, якое вучыцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі), у памеры да 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на 1 жніўня 2019 года.

Канкрэтны памер дапамогі ўстанаўліваецца рашэннямі мясцовых Саветаў дэпутатаў у залежнасці ад фінансавых магчымасцей рэгіёна.

Сёлета аднаразовую матэрыяльную дапамогу да 2019/2020 навучальнага года плануецца аказаць 20348 шматдзетным сем’ям на 41925 дзяцей. На гэтыя мэты ў мясцовых бюджэтах выдзелена 1,5 мільёна рублёў.

Па стане на 16 жніўня 2019 года аднаразовая матэрыльная дапамога да навучальнага года аказана 16852 шматдзетным сем’ям на 33908 дзяцей, якія вучацца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Сума выплат склала 1,2 мільёна рублёў.

Па папярэдніх даных у рамках падрыхтоўкі да 2019/2020 навучальнага года органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гаррайвыканкамаў малазабяспечаным сем’ям, якія выхоўваюць непаў-налетніх дзяцей, на набыццё абутку, адзення і школьных прыналежнасцей прадастаўлена дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе:  штомесячнай сацыяльнай дапамогі – 358 сем’ям на суму 448,3 тысячы рублёў, з іх 229 шматдзетным на суму 332,7 тысячы рублёў;  аднаразовай сацыяльнай дапамогі – 53 сем’ям на суму 21,7 тысячы рублёў, з іх 19 шматдзетным на суму 10,7 тысячы рублёў.

Са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь матэ- рыяльная дапамога аказана 25 малазабяспечаным сем’ям (на 34 дзіцяці) на суму 4,1 тысячы рублёў і 19 шматдзетным (на 61 дзіця) на суму 2,4 тысячы рублёў.

Тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзяцца дабрачынныя акцыі «Ранец дабра», «Збяры дзіця ў школу», «Дапаможам сабраць дзіця да школы», «Хутка ў школу!», «Дзецям да школы», «Рыхтуемся да школы разам!», «Школьны ранец», «Стрыжкі да школы», «Партфель першакласніка», «Першы раз у першы клас», «Збяром партфель да школы», «Прывітанне, школа», «Дзіця ідзе ў школу» па зборы канцылярскіх тавараў для аказання дапамогі дзецям з малазабяспечаных, шматдзетных сем’яў і сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.
Гуманітарную дапамогу атрымалі 95 малазабяспечаных сем’яў (на 227 дзяцей) і 155 шматдзетных (на 615 дзяцей) на агульную суму 10,5 тысячы рублёў.

У калектыўных дагаворах арганізацый вобласці прадугледжана аказанне матэрыяльнай дапамогі на падрыхтоўку да школы дзяцей са шматдзетных, няпоўных сем’яў, а таксама сем’яў, якія выхоўваюць дзіця-інваліда. Выплата матэрыяльнай дапамогі ажыццяўляецца зыходзячы з фінансавых магчымасцей, за кошт прыбытку, які застаецца ў распараджэнні арганізацыі, і яе памер вызначаны ў калектыўным дагаворы.

Прадпрыемствы і аргані-зацыі вобласці аказалі матэрыяльную дапамогу 536 сем’ям (на 1263 дзіцяці) на суму 55,6 тысячы рублёў. Работа па даным накірунку працягваецца.

Па пытанні выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць трое і больш дзяцей, а таксама ў рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным сем’ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, на набыццё абутку, адзення і школьных прыналежнасцей неабходна звяртацца ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гаррайвыканкамаў па месцы рэгістрацыі.

Аляксандр УЛАСАВЕЦ, першы намеснік старшыні камітэта
па працы, занятасці  і сацабароне Брэсцкага аблвыканкама.

Фото: БЕЛТА.