Партфель ад чыстага сэрца/абноўлена/

На мінулым тыдні прадстаўнікі раённых арганізацый Беларускага саюза жанчын, Чырвонага Крыжа, БРСМ і ТЦСАН завіталі ў некаторыя сем’і з прыемнай місіяй. Напярэдадні
1 верасня яны перадалі хлопчыкам і дзяўчынкам канцылярскія прыналежнасці, сабраныя жыхарамі раёна падчас дабрачыннай акцыі «Збяром партфель разам».

Кожны набор алоўкаў, пенал, альбом падабраны з клопатам, ад душы, каб парадаваць рабят з сем’яў, якія па розных прычынах маюць матэрыяльныя цяжкасці. Дарэчы, сярод землякоў знайшлося нямала жадаючых зрабіць незнаёмым дзецям прыемны падарунак.
Атрымалі яго, у тым ліку, сямікласніца Алёна, пяцікласніца Маша і маленькая Варвара Ляшкевіч, якія разам з мамай Таццянай у мінулы чацвер таксама прымалі гасцей.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.