Урок прыгожага слова

Шаноўныя ляхавічане!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём беларускага пісьменства і Днём ведаў. Дзвюма святочнымі падзеямі ў Беларусі пачынаецца верасень. І гэта невыпадкова: яны маюць агульныя вытокі.
З пакалення ў пакаленне друкаванае слова з’яўляецца крыніцай ведаў, захавальнікам ідэалаў дабра, справядлівасці і прыгажосці для чалавека. Шлях да жыццёвых дасягненняў пачынаецца са школьнай парты, штодзённай адказнай працы вучняў, мудрых і творчых настаўнікаў. Сёлета першы ўрок ведаў пройдзе пад назвай «Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!».
Мы, беларусы, жыхары суверэннай, незалежнай краіны, ведаем свае духоўныя карані, зберагаем дасягненні мінулых пакаленняў і на гэтым грунтоўным падмурку ўпэўнена будуем квітнеючую будучыню.
Сардэчна віншуем вас са святам, ад усёй душы жадаем узаемнай павагі, мудрасці і стойкасці, моцнага здароўя, дабрабыту і шчасця!

Раённы  выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.