Школа ўсіх чакае. На прамой лініі «ЛВ» «дзяжурыла» начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана ЯКУБОЎСКАЯ

Вось і праляцела лета. Ужо ў гэты панядзелак у школах празвініць першы званок, які дасць старт новаму навучальнаму году. За парты сёлета сядуць і 2720 нашых юных землякоў. Так што гэтымі днямі ў сотнях дамоў і кватэр ляхавічан і жыхароў раёна ідуць апошнія перадвераснёўскія прыгатаванні: прасуецца форма, запаўняюцца партфелі, дакупляюцца неабходныя рэчы.

Што датычыць школ, то ўсе яны даўно чакаюць сваіх вучняў – атрымалі пашпарты гатоўнасці больш як два тыдні назад. Падрыхтаванасць устаноў адукацыі раёна да новага навучальнага года разглядалася і на чарговым пасяджэнні райвыканкама. А ўчора на Ляхавіччыне прайшла традыцыйная жнівеньская педагагічная канферэнцыя: настаўнікі падвялі вынікі зробленага і абмеркавалі планы на бліжэйшую перспектыву.

Напярэдадні 1 верасня адказы на ўсе школьныя пытанні можна было атрымаць і падчас прамой лініі «ЛВ», на якой «дзяжурыла» начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана ЯКУБОЎСКАЯ.

– Добры дзень, Святлана Канстанцінаўна. Сёлета ўнучка пойдзе ў школу. Ці ёсць якія-небудзь асаблівыя патрабаванні да школьнай формы? І ці ўсюды ёсць магчымасць пакінуць першаклашку ў групе падоўжанага дня? Справа ў тым, што мы працуем…
Аляксандр, г.Ляхавічы.

– Для школьнікаў ва ўсіх установах адукацыі краіны рэкамендуецца дзелавы стыль адзення. Трэба ска-заць, што беларускія вытвор-
цы прапануюць вельмі шырокі асартымент прыгожага і зруч-нага адзення для хлопчыкаў і дзяўчынак. Аптымальны колер для заняткаў – цёмны: сіні, карычневы, шэры, чорны і г.д. Касцюмы, штаны, спадніцы і сарафаны можна дапоўніць кашуляй, блузкай, гольфам з натуральных матэрыялаў у спакойных светлых тонах.
У некаторых школах, на-прыклад, у нашай гімназіі, зацверджаны свой стыль адзення. Гэта заўсёды вылучае яе вучняў сярод усіх астатніх.
Што датычыць другога пытання, то ў нашым раёне ўсе першаклашкі застаюцца ў групе падоўжанага дня. Для іх арганізаваны дзённы сон, трохразовае харчаванне. Гэта зроблена і для зручнасці бацькоў: зразумела, што шасці-сямігадовае дзіця рана пакідаць дома без нагляду.

– Ці ва ўсіх школах хапае настаўнікаў?
Вольга, Ляхавіцкі раён.

– Не сакрэт, што ў раёне, і не толькі нашым, вельмі адчувальны недахоп настаў-нікаў фізіка-матэматычнага цыкла. І тут нас вельмі выру-чаюць педагогі пенсійнага ўзросту.
Радуе, што сёлета сярод тых, хто паступіў вучыцца ў ВНУ па мэтавых накіраваннях, ёсць прадстаўнік «дэфіцытнага» профілю. І вельмі прыемна, што замацоўваюцца ў раёне нашы маладыя спецыялісты. У гімназіі пасля абавязковай адпрацоўкі засталася пра-цаваць настаўнікам фізікі Сафія Палукошка. Сёлета пасля службы ва Узброеных Сілах плануе вярнуцца на сваё працоўнае месца ў СШ №1 Васілій Лемяшэўскі, таксама фізік.

Пытанне ад «ЛВ»:
– Якія найбольш значныя змяненні адбыліся сё-лета ў школьных праграмах?

– Абнавіліся школьныя праграмы ў дзевяцікласнікаў. Напрыклад, у іх цяпер няма ўрокаў чарчэння, вывучэнне гэтага прадмета перанесена ў дзясяты клас. А вось геагра-фію Беларусі, наадварот, перамясцілі з дзясятага ў дзявяты клас.
З мэтай разгрузкі вучняў прадмет «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» будзе вывучацца ў другім-пятым класах, а шэраг тэм – падчас вывучэння іншых вучэбных прадметаў, напрыклад, пытанні электрабяспекі – у курсе фізікі і г.д.

– У СШ № 2 летась былі аграрныя класы. Ці застануцца яны сёлета?

– Гэта называецца про-фільнае навучанне. У СШ № 2
будуць працягваць працаваць спартыўны, педагагічны і аграрны класы. Аграрны клас з’явіцца і ў СШ № 1. Профіль-
ныя класы таксама будуць адкрыты ў гімназіі, Жараб-ковіцкай і Крывошынскай школах.
Акрамя таго, у раёне рас-працавана мадэль прафесійнай падрыхтоўкі старшакласнікаў, якія навучаюцца на базавым узроўні. Плануецца, што дзе-сяцікласнікі і адзінаццаціклас-нікі з сямі ўстаноў у шосты школьны дзень будуць атрым-ліваць рабочыя прафесіі садавода і агароднінавода ў мясцовым аграрным каледжы, а на базе СШ №1 і Крывошынскай школы – прафесію швачкі.
Адзначу таксама, што ў шэрагу школ практыкуецца вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні: так замежныя мовы будуць паглыблена вывучацца ў 8,9 кла-
сах гімназіі, 5 і 6 класах СШ № 1 і 5 класе СШ № 2, інфарматыка –
у 8 класе гімназіі.

– Ведаю, што аду-кацыю можна атрымаць і не наведваючы школу, да некаторых дзяцей настаўнікі ходзяць займацца дадому…
Сяргей, г. Ляхавічы.

– Сапраўды, каля 20 хлоп-чыкаў і дзяўчынак у нашым раёне ў мінулым навучальным годзе вучыліся дома. Адразу скажу, што надомнае наву-чанне праводзіцца не па жаданні дзяцей ці бацькоў, а выключна па медыцынскіх паказаннях – патрэбна за-
ключэнне ўрачэбна-кансуль-тацыйнай камісіі. Яно выдаецца на пэўны тэрмін, напрыклад, год, а далей у выпадку неабходнасці можа падаўжацца. Такім чынам, усе дзеці ў нашай краіне маюць магчымасць вучыцца, нават калі хвароба перашкаджае ім наведваць школу.

Пытанне ад «ЛВ»:
– Да новага навучальнага года сетка ўстаноў адукацыі раёна чарговы раз аптымізавана. Святлана Канстанцінаўна, у чым канкрэтна гэта праявілася?

– У гэтым навучальным годзе будзе на дзве дашкольныя ўстановы менш: з 1 ліпеня ліквідаваны Крывошынскі дзіцячы сад, з 1 верасня закрыецца Тальмінавіцкі, а Тальмінавіцкая СШ рэ-арганізуецца ў комплекс «дзіцячы сад-базавая школа». Гэта вымушаныя і эканамічна абгрунтаваныя меры, выклі-каныя змяншэннем колькасці дзяцей.
Рабяты з Крывошына залічаны ў Ліпскі сад. Што датычыць Тальмінавічаў, то для дзяцей і бацькоў, па вялікім рахунку, нічога не зменіцца, яны застаюцца дома. Скарочаны штат работнікаў, вызваленым супрацоўнікам прапанавалі іншыя працоўныя месцы ці кампенсацыю.

– Аптымізацыя прадугледжвае арга-нізацыю падвозу дзяцей з закрытых устаноў у іншыя…

– Для гэтага ў нас ёсць 18 школьных аўтобусаў. Да навучальнага года адкарэкціраваны графікі іх руху, зацверджаны пашпарты падвозу. Акрамя гэтага, для падвозу навучэнцаў будзе задзейнічаны грамадскі транс-
парт. Усяго да месцаў вучобы трэба падвозіць 700 школь-нікаў і 68 дашкалят з 72 на-селеных пунктаў.

– Наколькі паспя-хова школьнікі з Ляхавіччыны сёлета здалі ЦТ?
Галіна, г. Ляхавічы.

– Нам ёсць чым пахваліцца. Магу сказаць, што ў абласным рэйтынгу па выніках ЦТ раён займае пятую пазіцыю з 18. Больш за ўсё выпускнікоў з балам тэсціравання ад 80 да 99 у гімназіі – 17 сертыфікатаў з такім вынікам.

ФАКТ. На пачатак 2019/2020 навучальнага года ў раёне функцыянуюць гімназія, 14 школ, уключаючы 5 вучэбна-педагагічных комплексаў «дзіцячы сад-школа»,
12 дашкольных устаноў адукацыі, цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічны, карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

На прамой лініі працавала Святлана БЕЛЬМАЧ.