Сектар газу.І ў дзень свайго прафесійнага свята некаторыя супрацоўнікі службы будуць знаходзіцца на сваім працоўным месцы

Гаспадарка філіяла «Ляхавіцкі раён газазабеспячэння» Баранавіцкага вытворчага ўпраўлення – гэта разнастайнасць і складанасць тэхнікі, сучасныя тэхналогіі, тэрытарыяльная разгалінаванасць. Сетку газаправодаў раёна фарміруюць больш за 220 кіламетраў труб рознага калібру і ціску. За апошні час газавыя актывы Ляхавіччыны атрымалі рост, а раённыя газавікі – новую порцыю вытворча-сэрвіснай адказнасці. Газавая труба дасягнула Русінавіч. Дзякуючы праведзенай, і не без удзелу ляхавіцкіх газавікоў, рабоце больш за 80 абанентаў аграгарадка папоўнілі спіс раённых спажыўцоў прыроднага газу.

Старшы майстар аварыйна-дыспетчарскага ўчастка Вадзім Сотнікаў, вадзіцель Юрый Грышчык, слесар Сяргей Васілько (справа налева).

Яшчэ адзін аграгарадок і яшчэ адзін крок у працяг работ па газіфікацыі тэрыторыі раёна. Цяпер ужо Востраў і рэалізацыя праекта «Размеркавальны газаправод па частцы вуліцы Савецкая і вуліцы Лугавая і газаправоды-ўводы да жылых дамоў». Агульная працягласць «трубы» складае амаль 3,3 кіламетра, кошт будаўніцтва ў бягучых цэнах больш за 173 тысячы рублёў. 105 тысяч рублёў з гэтай сумы – бюджэтныя асігнаванні. Астатнія сродкі –
спажыўцоў блакітнага паліва. А каб фінансавы баланс будаўніцтва быў поўным, нагадаем таксама аб амаль 17 тысячах бюджэтных рублёў, якія былі асвоены ў мінулым годзе на фінансаванне праектна-вышукальных работ.

Гэтыя факты сведчаць пра дынаміку ў газіфікацыі населеных пунктаў Ляхавіччыны. Адпаведна, расце і колькасць спажыўцоў блакітнага паліва: сёння ў раёне прыродны газ даступны 6044 абанентам, яшчэ 5284 карыстаюцца звадкаваным. Вось і атрымліваецца, што ўсе мы карыстаемся паслугамі ляхавіцкіх газавікоў, атрымліваем неабходную дапамогу, што тычыцца прафілактыкі і спраўнасці функцыя-навання газавага абсталявання, своечасовасці дастаўкі балонаў са звадкаваным газам, замены бытавых пліт, ацяпляльных катлоў і г.д.

Калектыў Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння – 44 чалавекі. Кожны на сваім месцы, у цэлым – каманда прафесіяналаў, якія без выхадных, кругласутачна нясуць сваю працоўную вахту і гарантуюць бесперабойнае і бяспечнае газазабеспячэнне.

Іван КАВАЛЕНКА.