В СШ №1 г.Ляховичи прошла Неделя географии

У СШ № 1 з 15 па 19 кастрычніка прайшоў Тыдзень геаграфіі. Школьнікі спрабавалі свае сілы ў алімпіядзе, адказвалі на пытанні віктарыны «Сталіцы свету», удзельнічалі ў экалагічнай акцыі «Зберажом Зямлю», падчас якой збіралі выкарыстаныя батарэйкі, ведаючы, што яны забруджваюць навакольнае асяроддзе. Сабраныя элементы сілкавання будуць адпраўлены на ўтылізацыю. На конкурс «Дзіўны свет геаграфіі» актыўныя і дапытлівыя прадставілі камп’ютарныя тэматычныя прэзентацыі. А яшчэ была інсцэніравана экалагічная казка.
Тыдзень быў насычаны, пазнавальны і цікавы. Кожны дзень школьнікі рабілі новыя геаграфічныя адкрыцці.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *