Нараджайцеся, вас падтрымаюць. За першае паўгоддзе на Ляхавіччыне нарадзілася на 34 немаўляці больш, чым за аналагічны перыяд летась

У артыкуле 32 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь запісана: «Шлюб, сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы». Сацыяльная палітыка, якая рэалізуецца ў нашай краіне, усямерна садзейнічае таму, каб жанчыны маглі выканаць сваё галоўнае прызначэнне – нарадзіць, выхаваць здаровых і шчаслівых дзяцей. А менавіта гэта – гарант упэўненага заўтра Беларусі.

Намеснік начальніка аддзела ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Гатоўчыц расказала, што на Ляхавіччыне сёлета важкі плюс: за першае паўгоддзе нарадзілася на 34 немаўляці больш, чым за аналагічны перыяд летась.
Сем’і, якія выхоўваюць дзяцей, ахоплены пастаянным клопатам дзяржавы.

– Выплата дапамог у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзіцяці, дзяржаўная падтрымка пры будаўніцтве ці рэканструкцыі жылля, разнастайныя віды  адраснай сацыяльнай дапа-могі, гарантыі ў сферы адукацыі, аховы здароўя, пенсійнага, працоўнага, падатковага заканадаўстваў – частка шматпланавай сістэмы дзяржаўнай падтрымкі. Для сем’яў з дзецьмі прадугледжаны 11 відаў дапамог. Самая значная – па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў, устаноўлена на ўзроўні 35-40 працэнтаў сярэдняга заробку па краіне і, па стане на 1 жніўня, складае 376,11 рубля на першае дзіця і 429,84, калі ў сям’і другое ці наступнае дзіця, – зазначае Ірына Гатоўчыц.

– Прэферэнцыі для сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці, у нашай краіне істотныя. У нас з мужам два сыны – Толя і Алёша – і дачушка Аніта – наша сонейка, яна нарадзілася сёлета 31 сакавіка. Як і іншыя будучыя мамы, я атрымала сацыяльны водпуск па цяжарнасці і родах. Цяпер штомесячна нам выплачваюць дапамогу па доглядзе за дачушкай, – расказвае ляхавічанка Людміла Сізянок.

Ордэн Маці – дзяржаўная ўзнагарода для жанчын, якія  нарадзілі і выхавалі пяцёра і больш дзяцей. Ім узнагароджа-ны і 29 жыхарак Ляхавіцкага раёна.

Слушная падтрымка з боку дзяржавы – праграма сямейнага капіталу, якая рэалізуецца ў Беларусі з 1 студзеня 2015 го-да па 31 снежня 2019 года. У нашым раёне сямейны капітал прызначаны 264 мнагадзетным сем’ям.

Дарэчы, у Пасланні бела-рускаму народу і Парламенту Прэзідэнт краіны даручыў ураду вывучыць магчымасць прадоўжыць праграму сямей-нага капіталу на новую пяцігодку.

Для бацькоў непаўналетніх дзяцей прадугледжаны шэраг прававых гарантый. Так, мнага-дзетныя маці, якія нарадзілі пяцёра дзяцей, маюць права на атрыманне пенсіі па ўзросце пры пяці гадах стажу з выплатай абавязковых страхавых падаткаў і агульным стажы 15 гадоў.

Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне пенсію па ўзросце атрымліваюць 211 мнагадзетных маці. 79 жанчын, якія выхоў-ваюць дзяцейінвалідаў, атрым-ліваюць ільготную пенсію.
18 гадоў у краіне функцыянуе сістэма дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі для аказання аднаразовай матэ-рыяльнай падтрымкі мала-забяспечаным грамадзянам і сем’ям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. За шэсць месяцаў года яе атрымалі 89 сем’яў з Ляхавіцкага раёна.

Рэальную псіхалагічную, кансультатыўную, інфармацыйную, маральную і матэрыяль-ную дапамогу, а таксама паслугі часовага прытулку, патраната сем’ям аказвае і тэрытарыяльны цэнтр сацы-яльнага абслугоўвання насельніцтва. Там на ўліку знаходзіцца 396 мнагадзетных, 645 няпоўных і 78 сем’яў, дзе выхоўва-юцца дзеці-інваліды.

У мінулым годзе паслугамі няні скарысталіся пяць сем’яў, якія выхоўваюць двойню, сёлета – тры.

У ліпені 2019 года ТЦСАН  упершыню прапанаваў разавую сацыяльную паслугу «Няня на гадзіну». Яе сэнс у тым, што бацькі дзяцей-інвалідаў на перыяд ад дзвюх гадзін у дзень могуць заняцца сваімі справамі для вырашэння бытавых пытанняў, а за дзецьмі ў гэты час прыглядае сацыяльны работнік.

Для аказання дапамогі пацярпелым ад сямейнага насілля ў цэнтры прадастаўляецца паслуга часовага прытулку. У «крызісным пакоі» створаны ўсе неабходныя ўмовы для кругласутачнага знаходжання грамадзян. У гэтым годзе данай паслугай скарыстаўся адзін жыхар раёна. Па нумары гарачай лініі 4-22-38 могуць патэлефанаваць усе, каму патрабуецца дапамога.

Галіна КАНЬКО.

Фото БЕЛТА.