У царкоўным календары ляхавічан асаблівы дзень – Дзень памяці Святога Серафіма Жыровіцкага

6 верасня – асаблівая дата для праваслаўных вернікаў Ляхавіччыны. У царкоўным календары – Дзень памяці Святога Серафіма Жыровіцкага, які нарадзіўся ў Падлессі. Яму было наканавана стаць нябесным заступнікам зямлі беларускай і малітоўнікам пра Ляхавіччыну.