Нашы віншаванні Брэсту. У тысячагадовы юбілей многае толькі пачынаецца

Наш абласны цэнтр – юбіляр. Нават не верыцца, што ён дасягнуў ужо такога важкага ўзросту. Сучасны, прыгожы, стыльны, зручны для жыцця і прывабны для адпачынку – такі Брэст сёння, калі адзначае сваё тысячагоддзе.
Гэтымі днямі ў старажытны горад над Бугам з’ехаліся тысячы гасцей, каб са шчырым інтарэсам і захапленнем акунуцца ў святочную атмасферу, прыняць удзел у шматлікіх урачыстасцях, выказаць удзячнасць за цёплы прыём і гасціннасць.
Любімаму Брэсту – і нашы віншаванні!

Для многіх нашых землякоў абласны цэнтр па волі лёсу стаў, па сутнасці, другой радзімай. І сёння яны ад душы прызнаюцца Брэсту ў любві.


▲Помнік тысячагоддзю Брэста – адзін з самых папулярных аб’ектаў у турыстаў. 15-метровая скульптура размясцілася ў гістарычнай частцы горада на пера-крыжаванні вуліц Гогаля і Савецкай.
▲Пешаходная Савецкая – любімае месца прагулак брастаўчан і гасцей абласнога цэнтра.
Фота БЕЛТА
▲А вы даўно былі ў абласным цэнтры?
«ЛВ» запрашае ў падарожжа прама зараз!
Чыгуначны вакзал «Брэст-цэнтральны» – візітоўка не толькі Брэста, а, па вялікім рахунку, і ўсёй краіны – менавіта сюды прыбываюць многія госці з замежжа. 
Фота БЕЛТА
▲Пуцеправод на Заходнім абходзе Брэста стаў адной з галоўных будоўляў апошняга дзесяцігоддзя і самым грандыёзным падарункам гораду. Задумка нятанная, але зробіць нашмат больш зручным і бяспечным рух па магістралях. 
Фота БЕЛТА

Аляксандр КАНЬКО,  авіядыспетчар:
– Пазнаёміўся з Брэстам, калі быў яшчэ школьнікам – разам з класам ездзілі на экскурсію. Наступная сустрэ-
ча адбылася значна пазней, па накіра-ванні на першае працоўнае месца ў тутэйшы аэрапорт, і перарасла ў сапраўдную любоў. Чатыры гады я брастаўчанін.
Наш Брэст прыгажэе з кожным днём. З дыспетчарскай вышкі назіраю, як усё больш і больш гасцей прыбывае ў горад. І ў гэтым няма нічога дзіўнага: тут пераплятаюцца даўніна і сучаснасць, мноства гістарычных і краязнаўчых адметнасцяў. Чаго варта адна толькі Брэсцкая крэпасць! А яшчэ абласны цэнтр славіцца культурнымі мерапрыемствамі, на музычныя вечары прыязджаюць знакамітасці з усяго свету. З задавальненнем ходзім на гандбольныя матчы з удзелам БГК імя Мяшкова, на футбольныя сустрэчы Брэсцкага «Дынама».
Нягледзячы на паважаны ўзрост, наш горад маладзее, з’яўляюцца новыя паркі і алеі, будуюцца школы і дзіцячыя сады, адкрываюцца новыя прадпрыемствы. У моладзі тут цудоўныя
перспектывы!

Ірына Шлойда, спецыяліст рускага адукацыйнага цэнтра БрДУ:
– У 2015-м прыехала падаваць дакументы на філалагічны факультэт БрДУ імя А. С. Пушкіна. Першае ўражанне пра абласны цэнтр – неве-рагодна спагадлівыя, ветлівыя, добрыя
людзі. Мне заўсёды шчасціла і шчас-ціць на тых, хто побач, таму на вучобу заўсёды ехала толькі з радасцю і прадчу-
ваннем чагосьці новага. Проста ўлюбі-лася ў Брэст, яго атмасферу, культуру, вулачкі, кафэ, ліхтары. Адчуваю – мой горад, хаця з такім жа натхненнем і нават хваляваннем еду ў родныя Ляхавічы.
Цяпер Брэст стаў не толькі студэнцкім адрэзкам у маім жыцці, яшчэ і стартавай кропкай у кар’еры. У альма-матэр раблю першыя прафесійныя крокі.

Ганна Макоўская,  першакурсніца абласнога  вучылішча алімпійскага рэзерву,  кандыдат у майстры спорту  па лёгкай атлетыцы:
– У Брэсце я з 2016 года. Пасля 8 класа
Навасёлкаўскай СШ прайшла адбор і прадоўжыла адукацыю ў абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву.
Горад надзвычай прыгожы, багаты сваёй гісторыяй, адметны новымі кварталамі. Да свайго юбілея яшчэ больш расквеціўся.
Калі закрануць блізкую мне спар-тыўную тэму, скажу, што на галоўным гарадскім стадыёне нядаўна з’явілася новае пакрыццё бегавога авала, мы з аднакурснікамі па вучылішчы засяліліся ў толькі адбудаваны, сучаснага фармату інтэрнат. Ёсць усё неабходнае для камфортнага пражывання, а ў двары – спартыўныя сектары, гульнявая і варкаўт-пляцоўкі.
Тысячагоддзе Брэста з сябрамі адзначым удзелам у аматарскім бегавым спаборніцтве «Брэсцкі паўмарафон». Пабягу «дзясятку» і пастараюся высту-піць дастойна.
Брастаўчанам жадаю ўдачы, поспе-хаў у справах, не шкадаваць часу для заняткаў спортам.