День подписчика «ЛВ» прошел в Ляховичской райбольнице /обновлено/

У мінулую пятніцу рэдакцыйна-паштовы дэсант высадзіўся ў райбальніцы, дзе прайшоў чарговы Дзень падпісчыка. Больш за два дзясяткі медработнікаў – урачы, медсёстры, малодшы медыцынскі перса- нал – аформілі абанемент на раённую газету і атрымалі падарункі ад «ЛВ».
– У нашым доме «Ляхавіцкі веснік» заўсёды жаданы госць. Чакаем кожны нумар і з задавальненнем чытаем. А за зручную магчымасць падпісацца на месцы – вялікі дзякуй, – гаворыць намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Міхаіл Куляшоў.
У сваю чаргу раёнка шчыра ўдзячна медыкам за сяброўства і падтрымку, а галоўнай медсястры райбальніцы Але Туркіной і сакратару прыёмнай галоўнага ўрача Тамары Страшук – за выдатную арганізацыю падпісной кампаніі.

Фота Галіны КАНЬКО.