«Пачастуем» грып прышчэпкай. Як папярэдзіць каварны вірус

Нягледзячы на ​​бяскрыўдную, на першы погляд, сутнасць прастудных захворванняў, барацьба з імі працягвае заставацца адной з актуальных задач сучаснай медыцыны. Боль у горле, кашаль, насмарк, ліхаманка – не па чутках знаёмыя кожнаму сімптомы грыпу і ВРВІ.
Грып – каварнае захворванне. Яно небяспечна сваімі ўскладненнямі, якія ўзнікаюць ад таксічнага ўздзеяння віруса на нервовую, сардэчна-сасудзістую сістэмы чалавека. Ён таксама аслабляе імунітэт і можа выклікаць бактэрыяльную пнеўманію, міякардыт, атыт і іншыя захворванні.
Вірус грыпу перадаецца ад чалавека да чалавека пры размове, кашлі, чханні. Заразіцца могуць як дарослыя, так і дзеці: на працы, у грамадскім транспарце, у краме, школе, дзіцячым садку. Адзін хворы на грып супрацоўнік можа за дзень заразіць вірусам да 40 здаровых чалавек. Асабліва цяжка захворванне працякае ў пажылых людзей і дзяцей, у якіх большая рызыка атрымаць ускладненні з-за асаблівасцяў імуннага статуса.
Адзіным надзейным і бяспечным спосабам пазбегнуць хваробы застаецца вакцынацыя. Прынцып дзеяння вакцыны заснаваны на ўласцівасці імуннай сістэмы выпрацоўваць спецыяльны бялок – антыцелы – у адказ на інфекцыю.
Антыцелы захоўваюцца ў арганізме і пасля захворвання, і ў выпадку паўторнай інфекцыі захворванне не развіваецца або працякае ў больш лёгкай форме.
Як паказвае вопыт, вакцынацыя ў калектывах дапамагае знізіць узровень захворвання на грып і іншыя вострыя рэспіраторныя інфекцыі больш чым у тры разы.
Лепш за ўсё прышчапляцца ад грыпу ў кастрычніку-лістападзе, каб імунітэт паспеў выпрацаваць дастатковую колькасць антыцелаў, а гэта адбываецца на працягу двух-трох тыдняў пасля вакцынацыі, і эфект захоўваецца на працягу 6-12 месяцаў.
У бягучым годзе для вакцынацыі насельніцтва будзе выкарыстоўвацца вакцына «Грыпол плюс». Папярэдні кошт –
3,75 беларускага рубля. Усе вакцыны, якія выкарыстоўваюцца, праходзяць абавязковую дзяржаўную рэгістрацыю і лабараторны кантроль.
Для таго, каб прышчапіцца, неабходна звярнуцца да ўрача агульнай практыкі. Для гэтай працэдуры ёсць супрацьпаказанні. Сярод іх – алергічная рэакцыя на курыны бялок і кампаненты вакцыны; алергічная рэакцыя на раней уведзеныя супрацьгрыпозныя вакцыны; вострыя ліхаманкавыя захворванні або абвастрэнне хранічных захворванняў (у гэтым выпадку вакцыну ўводзяць пасля выздараўлення або ў перыяд рэмісіі); калі тэмпература цела вышэй за 37 градусаў; падчас ВРВІ, вострых кішачных інфекцый. Не робяцца прышчэпкі дзецям да шасці месяцаў.
У Ляхавіцкай ЦРБ працуе выязная прышчэпачная брыгада з урачом агульнай практыкі, якая праводзіць поўны медыцынскі агляд з мэтай выяўлення супрацьпаказанняў для вакцынацыі, праводзіцца вымярэнне тэмпературы, збор падрабязнага анамнезу.
Анастасія ПТАШНІК,
урач ЦРБ, адказны за здаровы лад жыцця.