Вас выслухаюць у КДК

24 верасня начальнік галоўнага экспертна-прававога ўпраў-лення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
МАЦЮШЭНКА Андрэй Юр’евіч
з 11.00 да 12.00 правядзе прамую тэлефонную лінію і з 12.00 да 13.00 асабісты прыём жыхароў Ляхавіцкага раёна.
Вы можаце падзяліцца з прадстаўніком Камітэта прапа-новамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёна, выкарыстанню бюджэтных сродкаў, фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, развіццю аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу і аграэкатурызму, выказацца наконт работы службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.
Выказаць прапановы і задаць пытанні падчас прамой тэлефоннай лініі можна па нумары 6-05-65.
Папярэдні запіс на асабісты прыём будзе праводзіцца:
19 верасня з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00,
20 верасня – з 8.00 да 13.00 па тэлефонах 6-09-59 – Ляхавіцкі райвыканкам, 8-0163-41-31-08 – Баранавіцкі міжраённы КДК; 8-0162-21-25-08 – КДК Брэсцкай вобласці.