Вашы людзі ў камісіі. Працягваецца прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання

Працягваецца прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Па 29 верасня ўключна палітычныя партыі, працоўныя калек-
тывы (структурныя падраздзяленні) арганізацый, выбаршчыкі шляхам збору подпісаў маюць права вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. Парадак вылучэння рэгулюецца артыкулам 35 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Прыкладныя формы дакументаў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій кіруючым органам арганізацыйнай структуры (сходу пярвічнай арганізацыі) палітычнай партыі, працоўным калектывам (структурным падраздзяленнем) арганізацыі, заява выбаршчыкаў аб вылучэнні прадстаўніка ў склад выбарчай камісіі размешчаны на сайце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7 у Ляхавіцкім раёне ажыццяўляецца па адрасе: г Ляхавічы, пл.Леніна,3, райвыканкам, кабінет 215, 213 (другі паверх). Графік прыёму: панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, перапынак на абед – з 13.00 да 14.00; субота, нядзеля – выхадныя дні. У нядзелю 29 верасня прыём дакументаў будзе праводзіцца ў кабінеце 215 з 8.00 да 17.00, перапынак на абед – з 13.00 да 14.00.
Аддзел арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама.