Ляхавіччына: у намінацыі «Лепшы праект аздараўленчай змены» абласнога конкурсу перамог праект лагера “Чайка” «Скарбы нацыі”

У абласным конкурсе, які праводзіла ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, удзельнічаў аздараўленчы лагер «Чайка». У намінацыі «Лепшы праект аздараўленчай змены» перамог менавіта «чайкаўскі». Называўся ён «Скарбы нацыі». Аўтары — старшы выхавальнік другой змены Вольга Прыхач і педагог-арганізатар Наталля Хлапянік. Дырэктар лагера Надзея Патапчык вельмі хвалявалася, каб дастойна прэзентаваць, па сутнасці, работу цэлага калектыву. Усё атрымалася выдатна.
У выніку ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» на рэспубліканскі семінар-нараду, прысвечаную вынікам летняга аздараўлення дзяцей у 2012 годзе і задачах на наступны, былі запрошаны Надзея Патапчык, Вольга Прыхач і Наталля Хлапянік. Вельмі пазнавальнае мерапрыемства — знаёмства з вопытам калег з усёй краіны, выставай метадычнай літаратуры рэгіёнаў, работа праблемных секцый і многае іншае — дазволіла, як гавораць, і сябе паказаць, і людзей паглядзець.
Адбылася прэзентацыя выхаваўчых праграм, прадстаўленых на рэспубліканскі агляд-конкурс. Паспяхова правялі прэзентацыю і аўтары праекта «Скарбы нацыі», які быў намінантам конкурсу. Творчы падыход да справы, адданасць педагогіцы, любоў да дзяцей — вось тыя складальнікі, якія дапамагаюць аздараўленчаму лагеру «Чайка» заўсёды трымацца дастойна і на вышыні, быць любімым і папулярным сярод дзятвы. Заслуга ў гэтым і выдатнага кіраўніка — дырэктара лагера Надзеі Патапчык.
Да наступнага лета, «Чайка»!
Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *