Жыццё без аўтамабіля – ёсць

Гэта дата даўно і трывала ўвайшла ў экалагічны каляндар больш як паўсотні краін. 22 верасня Беларусь зноў далучыцца да Сусветнага дня без аўтамабіля. Мэта акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы забруджвання паветра аўтамабільнымі выхлапамі.
Не сакрэт, што разам з адпрацаванымі газамі ў атмасферу выкідаюцца таксічныя кампаненты, што наносяць экасістэме шкоду: вокісы вугляроду, азоту, вуглевадароды, вокіслы серы, злучэнні цяжкіх металаў. Падлічана, што ўсяго адзін дзень без аўтамабіля знізіць агульную долю забруджвальных рэчываў па краіне прыкладна на 400 тон.
Райінспекцыя прыродных рэсурсаў прапануе землякам у гэты дзень па магчымасці адмовіцца ад выкарыстання машыны, перасесці з асабістага транспарту на грамадскі ці наогул прагуляцца пешшу, праехацца на веласіпедзе. І гэта будзе наш уклад у агульную справу экалагічнай важнасці.
Аляксандр КУРЛОВІЧ,  галоўны спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.