Успешно несут службу военнослужащие 17 отдельного батальона связи

У мінулую суботу ваеннаслужачыя 17 асобнага батальёна сувязі, які дыслакуецца ў нашым раёне, адзначылі прафесійнае свята — Дзень войскаў сувязі. Яго батальён сустрэў добрымі вынікамі. Высокае прафесійнае майстэрства і зладжанасць дзеянняў, арганізаванасць і дысцыпліну воіны-сувязісты прадэманстравалі падчас вучэнняў у складзе войскаў Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання. Паспяхова яны нясуць баявыя дзяжурствы па ахове паветраных рубяжоў нашай краіны.
20 кастрычніка ў святочнай абстаноўцы лепшыя сувязісты батальёна былі ўзнагароджаны нагруднымі знакамі «Выдатнік баявога дзяжурства», атрымалі граматы і падзячныя пісьмы. Сярод узнагароджаных — маёр Усевалад Боднар, малодшы лейтэнант Віталій Пасюкевіч, прапаршчык Андрэй Равяка, яфрэйтар Мікіта Паламарчук і іншыя. Высокую адзнаку камандавання атрымалі і аўтамабілісты батальёна — старшына Аляксандр Супрыновіч, радавыя Ілья Стрыжоў і Ігар Кулеш. Добры падарунак да прафесійнага свята — Дня аўтамабіліста і дарожніка.
Алег ВАЛЫНСКІ,
выконваючы абавязкі камандзіра
17 асобнага батальёна сувязі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *