Вам навіны! І ў век электроннай сувязі ў паштовай сумцы – кілаграмы карэспандэнцыі

Вось ужо сёмы год пяць дзён на тыдні ў любое надвор’е Таццяна Арцёмчык спяшаецца па сотнях знаёмых адрасоў. У сераду і суботу сярод іх і 207 «веснікаўскіх». Свайго паштальёна чакаюць на вуліцах Інтэрнацыянальнай, Матросава, Пугачова ў райцэнтры і ў прыгарадзе Ляхавічаў – вёсцы Вялікая Лотва.
І ў век электроннай сувязі ў паштовай сумцы – кілаграмы карэспандэнцыі: газеты, часопісы, пісьмы, паштоўкі з запрашэннямі і віншаваннямі, разнастайныя ўведамленні. Разнесці іх адрасатам, своечасова аформіць падпісны абанемент на любімае выданне –далёка не ўсе клопаты Таццяны і яе калег. У кагосьці сёння пенсія, камусьці трэба даставіць тавар па  заказе… А ў дадатак кожнаму ветлівая ўсмешка ў якасці фірменнага паштовага «бонуса». Жадаеце атрымаць? Адзін з самых простых спосабаў – падпісацца на «ЛВ».
Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Маргарыты КУХТА.