Госці на легальным становішчы. З 9 па 12 верасня на Ляхавіччыне праводзілася аператыўна-прафілактычнае мерапрыемства «Нелегал-2019».

Асноўныя намаганні супрацоўнікаў РАУС былі накіраваны на выяўленне і спыненне правапарушэнняў у сферы заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грама-дзянства ў Рэспубліцы Беларусь, выяўленне асоб, якія маюць дачыненне да арганізацыі незаконнай міграцыі, папярэджанне правапарушэнняў з боку замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Міліцыянеры праверылі ўмовы знаходжання ў раёне 54 замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія атрымалі дазвол на пастаяннае ці часовае пражыванне ў Беларусі.
Выяўлена шэсць адміністрацыйных правапарушэнняў. У адным з выпадкаў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута асоба без грамадзянства, якая пражывала не па месцы рэгістрацыі.

Юрый ДЗЯМІД, інспектар АГіМ РАУС.