Стаўка на творчасць

Ветлівая, добразычлівая і хуткая, бы маланка, Ніна Прыхач то вырашае вытворчыя праблемы, і яе тэлефон не змаўкае, то бяжыць на будоўлю ( ідзе рэканструкцыя ГДК), то разам з калектывам мастацкай самадзейнасці выязджае на чарговы конкурс у Брэст, то за рулём аўтамабіля імчыць у сельскі клуб, у дом рамёстваў. Пастаянны клопат начальніка аддзела культуры райвыканкама – падтрыманне ў належным стане матэрыяльнай базы 39 клубаў і ДК, 36 бібліятэк, школы мастацтваў, дзвюх дзіцячых музычных школ, раённай кінавідэасеткі, парка адпачынку. Вось такая яе гаспадарка. Але ж найпершая задача – пошук і развіццё талентаў, арганізацыя вольнага часу насельніцтва. 16 калектываў мастацкай самадзейнасці маюць званні “народны”, “узорны”, адзін – заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь (дзіцяча-юнацкая студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “ Апалон”, якая працуе пры ГДК). Падтрымку атрымаюць майстры народнай творчасці, ствараецца відэакартатэка самабытных абрадаў Ляхавіччыны. А колькі планаў і ідэй у Ніны Барысаўны і яе калег, якія будуць ператвораны ў жыццё з адкрыццём гарадскога Дома культуры пасля рэканструкцыі.
Алег Траццяк – начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама. А пачынаў сваю кар’еру яшчэ ў студэнцкія гады, калі вучыўся у БДУ на гістарычным факультэце. Юнака з актыўнай жыццёвай пазіцыяй выбралі ў лік студэнтаў-упраўленцаў па міжнарожных сувязях. У той час якраз адраджаўся маладзёжны рух і Алега Траццяка дэлегавалі на першы ўстановачны з’езд БПСМ ( 1997 г. ). Ён быў абраны членам ЦК БПСМ. Работа Алега Фёдаравіча ў РК ГА БРСМ вызначана мэтанакіраванасцю, канкрэтнасцю і выніковасцю: Алег Траццяк амаль патроіў колькасць членаў раённай маладзёжнай арганізацыі, аб’яднаў вучняў школ, навучэнцаў аграрнага каледжа, працуючую моладзь адзінымі інтарэсамі.
Сёння ў працоўных калектывах ён стварае саветы моладзі, арга-нізуе іх дзейнасць. Спаборніцтвы сярод маладзёжных экіпажаў і вадзіцеляў у час уборачнай кампаніі (дарэчы, штогод сярод іх ёсць прызёры рэспубліканскага спаборніцтва), штогадовы конкурс на лепшы падворак маладой сям’і, клубы па інтарэсах… Праблемы маладых – яго праблемы.
…Зроблены некалькі штрыхоў да партрэтаў двух маладых кіраўнікоў, дзейнасць якіх у многім мае агульныя накірункі. Найперш – работа з моладдзю, выхаванне грамадзянскіх пазіцый, падтрымка і развіццё талентаў і г.д. Яны і працуюць разам, ператвараюць у жыццё агульныя планы і задумы.
Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *