Закончана ўборка агародніны на падсобнай гаспадарцы ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод»

На захоўванне пакладзены морква, сталовыя буракі, цыбуля, бульба, іншыя культуры — каля 70 працэнтаў сыравіны ад колькасці, патрэбнай прадпрыемству для работы аж да чэрвеня наступнага года.
Сёлета кансерваўшчыкі не вырошчвалі капусту — закупілі 500 тон, яшчэ столькі ж плануецца нарыхтаваць. Пашанцавала з яблыкамі: для кансерваў іх закуплена ў насельніцтва 3100 тон, а 100 тон даў свой сад. У дастатку сыравіны для таматнай прадукцыі.
Танная сыравіна дае прадпрыемству магчымасць працаваць вынікова, пастаўляць спажыўцам прадукцыю высокай якасці па ўмераных цэнах. За 9 месяцаў адпраўлена на прылаўкі гандлёвых кропак умоўных слоікаў кансерваў на 50 мільярдаў рублёў. Але галоўны сезон прыбытковай дзейнасці прадпрыемства толькі пачынаецца.
Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *