На территории Ляховичского района проводится комплекс мероприятий по профилактике семейного неблагополучия

З 29 кастрычніка па 6 лістапада на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы асацыяльных паводзін грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносін.
Як расказаў начальнік аддзела прафілактыкі і правапарадку РАУС Раман Лявонцьеў, з пачатку года ў райаддзел паступіла 810 паведамленняў пра сямейныя скандалы, узбуджана 6 крымінальных спраў супраць сямейных скандалістаў. Падчас чарговага этапа акцыі будуць праводзіцца прафілактычныя рэйды і праверкі для выяўлення асоб, здольных на такога кшталту злачынствы, прававы лікбез для грамадзян пра спосабы і сродкі самаабароны ад супрацьпраўных дзеянняў, патэнцыяльным парушальнікам нагадаюць пра адказнасць перад законам.
У РАУС арганізавана работа «прамой тэлефоннай лініі». Кожны грамадзянін можа патэлефанаваць на нумарах 102, 2-12-02, 2-48-37, 8-029-827-44-66 і паведаміць звесткі пра неўладкаваныя сем’і, асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі і вядуць амаральны лад жыцця. Усё гэта дапаможа своечасова выявіць крыніцу магчымай небяспекі, а, адпаведна, і пазбегнуць бяды.
Колькасць сямейна-бытавых скандалаў апошнім часам змяншаецца, а вось што датычыць крадзяжоў, на жаль, не. У поле зроку зладзеяў трапляюць дачныя кааператывы і садаводчыя таварыствы. Крадуць усё, што трапляе пад руку — ад садавіны і агародніны да рабочага інвентару, мэблі і г. д. Даходзіла нават да таго, што ўраджай яшчэ не паспеў, а яго ўжо сабралі, прычым не гаспадары, а няпрошаныя «госці».
…Каб не стаць ахвярай зладзеяў, у тым ліку і дачных, трэба паклапаціцца пра захаванасць уласнай маёмасці. Лепшы спосаб — здаць нерухомую маёмасць пад кантроль супрацоўнікаў аддзялення дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Нехта можа сказаць, маўляў, дарагое гэта задавальненне. Але варта ўспомніць знакамітае народнае: «Скупы плаціць двойчы», нагадаў першы намеснік начальніка РАУС Аляксандр Бурбіцкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *