Железная дорога требует правильного поведения

Чыгунка  лічыцца месцам павышанай небяспекі. Няправільныя паводзіны грамадзян на чыгунцы (жаданне скараціць шлях, паспешлівасць, няўважлівасць) часта прыводзяць да трагічных вынікаў. Грамадзяне павінны ведаць, што спыніць цягнік імгненна немагчыма, таму што яго разліковы тармазны шлях складае ад 800 да 1600 метраў. Для поўнага спынення саставу траціцца не адна мінута. Нават пры прымяненні экстранага тармажэння цягнік з-за сваёй вялікай масы і хуткасці працягвае рух па інерцыі.

Няўважлівасць — прычына трагедый. За гэты год у зоне аператыўнага абслугоўвання Баранавіцкага аддзела ўнутраных спраў на транспарце на аб’ектах чыгуначнага транспарту зарэгістравана 12 няшчасных выпадкаў, у якіх 9 чалавек загінулі і 3 траўмаваны.
2 выпадкі адбыліся ў зоне адказнасці лінейнага пункта на станцыі Ганцавічы: 20 жніўня ў 22.27 грузавым цягніком № 3501 на 228 км п. 8 перагону Люшча-Малькавічы смяротна траўмаваны мужчына, які знаходзіўся на пуцях у стане алкагольнага ап’янення. А 15 верасня ў 15.54 на ст. Ганцавічы пад дызель-цягнік № 6216 Лунінец- Баранавічы кінулася непаўналетняя. Вынік — трагічны.
Асабістая неасцярожнасць і грубае парушэнне правілаў бяспекі на чыгунцы прывялі да непапраўнага.
Колькі папярэджанняў, публікацый у друку прысвечаны гэтай тэме. Хтосьці на асабістым, хтосьці на вопыце сваіх родных і знаёмых пераканаўся, што жарты на чыгунцы да дабра не даводзяць. Няў- важлівасць, легкадумнасць, парушэнне ўстаноўленых правілаў паводзін прыводзяць да гібелі людзей, нягледзячы на намаганні работнікаў чыгуначнага транспарту папярэдзіць бяду. Тармазны шлях цягніка складае не адну сотню метраў, а людзі апынаюцца перад саставам часцей за ўсё за 10-50 метраў. Пазбегнуць трагедыі ў такіх выпадках амаль немагчыма. Памятаць пра гэта і захоўваць правілы бяспекі трэба ўсім.
Яўгеній ЧЫЖЫК,
начальнік лінейнага пункта на ст. Ганцавічы
Баранавіцкага АУС
на транспарце.

One thought on “Железная дорога требует правильного поведения

  • 07/11/2012 в 23:36
    Permalink

    Когда наконец сделают нормальный переезд в сторону Задворья?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *