Сярод членаў Брэсцкай дэлегацыі на Рэспубліканскім форуме сельскай моладзі – і прадстаўнікі Ляхавіцкага раёна

27-28 верасня з усёй краіны на Рэспубліканскі форум сельскай моладзі з’ехаліся працаўнікі гаспадарак, прадстаўнікі сацыяльнай сферы, прадпрымальнікі і  г.д. – усе, для каго вёска з’яўляецца і месцам працы,  і жыцця, тыя, хто любіць сваю родную зямлю і жадае, каб яна квітнела. Сярод членаў брэсцкай дэлегацыі – і нашы землякі Павел Канцылярчык (ЗТАА “БелДан”) і Юрый Прышчэпа (ААТ “Жарабковічы”).

На цырымоніі адкрыцця форуму Павел Канцылярчык  названы сярод пераможцаў бээрэсэмаўскага праекта “Моладзь – за ўраджай!” у намінацы “Маладзёжны экіпаж, дасягнуўшы найбольшага намалоту” і ўзнагароджаны спецыяльным дыпломам III ступені ЦК БРСМ.

Фота з архіва Паўла КАНЦЫЛЯРЧЫКА