Криминал. Происшествия в Ляховичском районе

       І зноў псіхатропы

Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса ў адносінах неаднаразова судзімага 52-гадовага ляхавічаніна і 26-гадовага жыхара вёскі Вялікая Лотва, якія незаконна без мэты збыту набылі асабліва небяспечнаве псіхатропнае рэчыва “альфа- PVP” вагой 0,0201 грама. Наркотык знойдзены па месцы жыхарства ляхвічаніна.

Усё пачыналася мірна
Сустрэліся ён і яна, 53-гадовы жыхар Тухавічаў і яго 20-гадовая аднавяскоўка. Пагаварылі пра тое, сее, а потым накіраваліся да знаёмага ў вёску Рагачы, дзе разам распівалі спіртное. Калі мужчына заснуў, жанчына ўкрала ў яго 80 рублёў. Супраць зладзейкі ўзбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса.

Са зводкамі РАУС знаёмілася Галіна ЗАРЭЧНАЯ.