Паважаныя работнікі адукацыі, дарагія ветэраны педагагічнай працы!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём настаўніка!
Гэта свята тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне ўдзячнай справе навучання і выхавання моладзі.
Жыццёвы шлях да вяршынь прафесійнага майстэрства пачынаецца са школьнай парты, з сустрэчы з першым настаўнікам. Сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, яркія асобы, вы даяце вучням нешта большае, чым веды, здабытыя з кніг, вы ўкладваеце ў іх часцінку свайго сэрца, сваёй душы.
У святочны дзень дазвольце выказаць вам словы шчырага прызнання і ўдзячнасці за працавітасць, мудрасць і цярпенне. Моцнага вам здароўя, аптымізму, новых прафесійных поспехаў і творчага натхнення!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.          РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.