Аб выдзяленні на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання месцаў, найбольш наведваемых грамадзянамі, для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання

Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 1 кастрычніка 2019 г. № 902, г. Ляхавічы

На падставе пункта 3 часткі шостай артыкула 24 і артыкула 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па ўзгадненні з акруговай выбарчай камісіяй Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Вызначыць на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання, размешчаных у Ляхавіцкім раёне, наступныя месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, створаных у адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь:
    1.1. вітрыны гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, аптэк, аддзяленняў сувязі;
    1.2. рэкламна-інфармацыйныя дошкі;
    1.3. інфармацыйныя стэнды арганізацый.
  2. Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў газеце «Ляхавіцкі веснік» і размясціць на інтэрнэт-старонцы «Ляхавіцкі раён» сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.
    Старшыня А. В. Камінскі.
    Кіраўнік справамі У. У. Стыкуць.
    УЗГОДНЕНА:
    Акруговая выбарчая камісія Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання,
    пратакол № 5 ад 30.09.2019 г.