Аб вызначэнні памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі

Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 1 кастрычніка 2019 г. № 903, г. Ляхавічы

На падставе пункта 2 часткі шостай артыкула 24 і артыкула 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па ўзгадненні з акруговай выбарчай камісіяй Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Вызначыць пералік памяшканняў у Ляхавіцкім раёне для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі, згодна дадатку.
  2. Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў газеце «Ляхавіцкі веснік» і размясціць на інтэрнэт-старонцы «Ляхавіцкі раён» сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.
    Старшыня А. В. Камінскі.
    Кіраўнік справамі У. У. Стыкуць.

    УЗГОДНЕНА:
    Акруговая выбарчая камісія Баранавіц-кай сельскай выбарчай акругі № 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, пратакол № 6 ад 30.09.2019 г.

Дадатак да рашэння Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 1 кастрычніка 2019 г. № 903

Пералік памяшканняў у Ляхавіцкім раёне для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, іх давераных асоб
з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі

Глядзельная зала Ляхавіцкага гарадскога Дома культуры –
г. Ляхавічы, вул. Леніна, 33.
Глядзельная зала кінатэатра «Кастрычнік» – г. Ляхавічы, вул. Леніна, 21.
Гасцёўня Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя
Я. Купалы – г. Ляхавічы, вул. Гагарына, 11.
Актавая зала адасобленага структурнага падраздзялення «Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж» установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» – г. Ляхавічы,
вул. Леніна, 64.
Актавая зала дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Ляхавічы» – г. Ляхавічы, вул. Я. Купалы, д. 13.
Глядзельная зала Дараўскага сельскага Дома культуры –
в. Літва, вул. Леніна, 5.
Глядзельная зала Жарабковіцкага сельскага Дома культуры –
аг. Жарабковічы, вул. Кастрычніцкая, 17.
Глядзельная зала Задворскага сельскага клуба –
в. Задвор’е.
Глядзельная зала Крывошынскага сельскага Дома культуры –
в. Крывошын, вул. Савецкая, 34.
Глядзельная зала Конькаўскага сельскага Дома культуры –
аг. Конькі, вул. Школьная, 5.
Глядзельная зала Ліпскага сельскага Дома культуры –
аг. Ліпск, вул. Савецкая, 33.
Глядзельная зала Малагарадзішчанскага сельскага клуба –
аг. М. Гарадзішча, вул. Савецкая, 13.
Глядзельная зала Навасёлкаўскага сельскага Дома культуры – аг. Навасёлкі, вул. Спартыўная, 2.
Глядзельная зала Начаўскага сельскага Дома культуры –
аг. Нача, вул. Савецкая, 29.
Глядзельная зала Востраўскага сельскага Дома культуры –
аг. Востраў, вул. Камсамольская, 18.
Глядзельная зала Падлескага сельскага Дома культуры –
аг. Падлессе, вул. Савецкая, 1.
Глядзельная зала Русінавіцкага сельскага Дома культуры –
аг. Русінавічы, вул. Цэнтральная, 25.
Глядзельная зала Свяціцкага сельскага Дома культуры –
в. Свяціца, вул. Маладзёжная, 13.
Глядзельная зала Тальмінавіцкага сельскага Дома культуры – аг. Тальмінавічы, вул. Школьная, 2.
Глядзельная зала Тухавіцкага сельскага Дома культуры –
в. Тухавічы, вул. Заводская, 2.
Глядзельная зала Ураджайнінскага сельскага Дома культуры – в. Ураджайная, вул. Ленінская, 9.