Пошла в лес и заблудилась жительница деревни Водятино

Апошнія спрыяльныя асеннія дні людзі спяшаюцца выкарыстаць для збору лясных дароў. На жаль, не заўсёды такія паходы завяршаюцца без здарэнняў. Як паведаміў першы намеснік начальніка РАУС Аляксандр Бурбіцкі, у мінулую нядзелю пайшла ў лес па грыбы і заблудзіла жыхарка вёскі Вадзяціна. Праз 2 дні родныя звярнуліся ў міліцыю з заявай аб яе знікненні. У аўторак на пошукі прапаўшай жанчыны выйшлі каля 30 чалавек: супрацоўнікі РАУС, РАНС, лясгаса. На наступны дзень пры прачэсванні тэрыторыі 75-гадовую жанчыну знайшлі ў полі на ўскрайку лесу. Знясіленую пенсіянерку, якая ўжо і размаўляць не магла, з агульным пераахаладжэннем даставілі на лячэнне ў раённую бальніцу.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *