Восеньскія канікулы мядзведзіцкіх школьнікаў

Займальна і з карысцю прайшлі канікулы ў Мядзведзіцкай СШ. 5 лістапада вучні і настаўнікі пабывалі ў Нясвіжы і Міры. Як ні спрабавала надвор’е сапсаваць паездку, але шчасце дакрануцца да гісторыі, падыхаць паветрам мінулага, пабываць у адрэстаўраваных залах Нясвіжскага палаца нішто не змагло азмрочыць. Арганізавалі экскурсію шэфы — СВК «Тальмінавічы», за што кіраўніку гаспадаркі Аркадзію Сакуну ўдзячны ўсе нашы школьнікі.
Яўгенія ВАРАБ’ЁВА,
вучаніца 9 класа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *