Хуткія ракеткі Ляхавіччыны

Сваім майстэрствам гульцы ў настольны тэніс памераліся ў рамках штогадовай — ужо 16-й па ліку — спартакіяды вучнёўскай моладзі раёна. 12 каманд, што ў спартыўным комплексе «Колас» прадстаўлялі агульнаадукацыйныя школы Ляхавіччыны, спаборнічалі як у камандным, так і асабістым заліках.
Камандную намінацыю 16-й спартакіяды выйгралі тэнісісты Тальмінавіцкай СШ, другое і трэцяе прызавыя месцы засталіся за школьнікамі з Малога Гарадзішча і Навасёлак адпаведна.
Сярод лепшых у асабістым раздзеле спартакіяды таксама прыкметная перавага юнакоў і дзяўчат з каманд-прызёраў. Сярод хлопчыкаў п’едэстал узначаліў Міхаіл Літвіновіч з Жарабковіцкай, на другім месцы Максім Капуста з Навасёлкаўскай, на трэцім — Дзмітрый Церах з Малагарадзішчанскай сярэдніх школ. Дар’я Бусел з Тальмінавіч была лепшай сярод дзяўчынак, другое і трэцяе месца выйгралі, адпаведна, Марына Карповіч з Малога Гарадзішча і Яна Парасевіч з Навасёлак.
Іван КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *