Падкова на шчасце Аляксандра Ходара—каваля з СВК «Ляхавіцкі»

Нерастыражаваная прафесія ў Аляксандра Ходара: ён каваль.
У СВК «Ляхавіцкі» палічылі мэтазгодным мець такога спецыяліста. І не памыліліся. Сваё рамяство ён асвоіў дасканала: падковы для коней, скобы, сярпы, рыдлёўкі, вароты — што заўгодна можа выкаваць! Без работы Аляксандр Іванавіч не сядзіць — заказаў хапае. Дарэчы, «апартаменты» каваля размешчаны на машынным двары гаспадаркі — якім жа красамоўным бачыцца суседства сучаснасці і даўніх традыцый.
А на 14 лістапада прыпадае ў Беларусі народнае свята Кузьмы — заступніка кавалёў. І гэты дзень называюць іх прафесійным святам — такім непазначаным у календары днём каваля. А падкова на шчасце — абярэг кожнага дома — таксама «прадукт» гарачай вытворчасці. Спытайце ў Аляксандра Ходара, і ён пра гэта ўсё раскажа!
Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *