Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 23 жніўня 2019 г. № 735 Аб месцах для размяшчэння аб’яў, плакатаў, лістовак і іншых інфармацыйных матэрыялаў нерэкламнага характару

На падставе пункта 17 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2012 г. № 1087, Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

  1. Вызначыць спецыяльна прызначанымі месцамі для размяшчэння аб’яў, плакатаў, лістовак і іншых інфармацыйных матэрыялаў нерэкламнага характару:
    1.1. на тэрыторыі горада Ляхавічы дошкі аб’яў, размешчаныя:
    пры ўваходах у пад’езды шматкватэрных жылых дамоў і на прыпыначных пунктах;
    на вуліцы Леніна каля будынка «Дом быту» камунальнага ўнітарнага шмат-галіновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Ляхавіцкая ЖКГ» (дом № 35);
    на вуліцы Леніна каля дома № 37;
    на вуліцы Леніна каля будынка Ляхавіцкай цэнтральнай раённай аптэкі Брэсцкага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя» (дом № 45);
    на вуліцы Леніна каля парку Перамогі;
    на вуліцы Арлоўскага каля будынка дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Ляхавіцкі лясгас» (дом № 65);
    на вуліцы Дзесюкевіча каля ўвахода ў парк культуры і адпачынку;
    на вуліцы Южакова каля дома № 6;
    па завулку Пушкіна каля будынка ўстановы аховы здароўя «Ляхавіцкая цэнтральная раённая бальніца» (дом № 7);
    на вуліцы Інтэрнацыянальнай каля дома № 15;
    1.2. на тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў дошкі аб’яў і інфармацыйныя стэнды.
  2. Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў газеце «Ляхавіцкі веснік».
  3. Данае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
    Старшыня А. В. Камінскі.
    Кіраўнік справамі У. У. Стыкуць.