З узнагародай! За што ўзнагароджаны ляхавічане і жыхары Ляхавіцкага раёна

За значны асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне інтэлектуальнага патэнцыялу Ляхавіцкага раёна, забеспячэнне высокай якасці падрыхтоўкі кадраў для аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – узнагароджаны:
Граматай раённага выканаўчага камітэта – выкладчык агульнаадукацыйнага кампанента АСП «Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж» установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Наталля КОПАЧ;
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – дырэктар ЛДАКа Алена АБАРАВА.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, актыўную мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці навучання і выхавання навучэн-цаў – дырэктар Тухавіцкай сярэдняй школы Алена ПЯТЛІЦКАЯ;
за шматгадовую добрасумленную працу, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі са святам – Сусветным днём пошты – паштальён аддзялення паштовай сувязі «Ляхавічы-2» Баранавіцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта» Антаніна ЛЕЙМАН.
Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта адзначаны:
за асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне інтэлектуальнага патэнцыялу Ляхавіцкага раёна, забеспячэнне высокай якасці падрыхтоўкі кадраў для аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – выкладчыкі ЛДАКа Тамара ЮРГЕЛЬ і Уладзімір ПАВЯДАЙЛА;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці створаных умоў для адукацыйнага асяроддзя і ў сувязі з прафесійным святам – Днём настаўніка – начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана ЯКУБОЎСКАЯ;
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, актыўную мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці навучання і выхавання навучэнцаў – дырэктар цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Ляхавічы Людміла ЮНІК; намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі г. Ляхавічы Святлана ЕРМАКОВІЧ;
за дасягненні ў рабоце, шматгадовую плённую і добрасумленную працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву і ў сувязі са святам – Сусветным днём пошты – начальнік аддзялення сувязі «Падлессе» Баранавіцкага РВПС Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта» Алена СМАРШЧОК.
Падзячныя пісьмы раённага Савета дэпутатаў адрасаваны:
за значны асабісты ўклад у развіццё і прымнажэнне інтэлектуальнага патэнцыялу Ляхавіцкага раёна, забеспячэнне высокай якасці падрыхтоўкі кадраў для аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь – выкладчыкам ЛДАКа Святлане ВАЙЦЯХОЎСКАЙ, Святлане КОЛБІНАЙ;
за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, высокі ўзровень арганізацыі адукацыйнага працэсу, актыўную мэтанакіраваную работу па павышэнні якасці навучання і выхавання навучэнцаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці – настаўніку нямецкай мовы СШ № 2 Людміле ТРЫБУХОЎСКАЙ.