На дасягнутым не спыняцца.Такая задача стаіць перад прафсаюзнымі арганізацыямі Ляхавіцкага раёна

У большасці прафсаюзных пярвічкак раёна гэтым часам праходзяць справаздачна-выбарныя сходы, на якіх падводзяцца вынікі работы грамадскай арганізацыі і акрэсліваюцца задачы на перспектыву. У тым ліку і тыя, што паставіў Х Пленум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Пра гэта, а таксама пра ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ішла размова на пасяджэнні савета раённага аб’яднання прафсаюзаў. Яго старшыня Тамара Пракап’юк падкрэсліла: асаблівая ўвага праф-саюзаў надавалася выкананню калектыўных дагавораў. Былі адзначаны пэўнае паляпшэнне і ўдасканаленне ў пытаннях сацыяльнага партнёрства, а таксама канструктыўны дыялог пра сацыяльную абароненасць членаў прафсаюза. Прафесійныя саюзы актывізаваліся і сталі для людзей надзейнай апорай у абароне іх інтарэсаў, гэта грамадскае аб’яднанне карыстаецца даверам і аўтарытэтам.
На парадку дня – рэалізацыя плана мерапрыемстваў па выкананні даручэнняў Прэзідэнта Беларусі па павелічэнні ахопу працуючых праф-саюзным рухам. Толькі сёлета ў нашым раёне арганізаваны тры пярвічкі, усе ў арганізацыях прыватнай формы ўласнасці. Але, як заўважыла Тамара Пракап’юк, неабходна не толькі ствараць новыя пярвічкі, але і павялічваць прафсаюзнае членства.
Сярод важных накірункаў дзейнасці прафсаюзаў – заключэнне калектыўных дагавораў у новаствораных арганізацыях і ўдасканаленне прынятых. Даводзіцца канстатаваць, што не маюць калектыў-ных дагавораў ЗАТ «Белпрампрыбор» і ЗТАА «БелДан».
Адна з прыярытэтных прафсаюзных задач – садзейнічанне занятасці насельніцтва і кантроль за выплатай зарплаты, яе ўзроўнем. І тут ёсць шэраг праблем, якія неабходна вырашаць. У базе вакансій у Ляхавіцкім раёне – 247 працоўных месцаў, з іх амаль палова – па рабочых прафесіях, найбольш у будаўніцтве, гандлі і грамадскім хар-чаванні, ахове здароўя. Галоўная прычына, чаму людзі не вельмі спяшаюцца працаўладкоўвацца на гэтыя месцы – нізкі ўзровень аплаты працы. Дарэчы, самымі нізкааплатнымі застаюцца ра-ботнікі, якія задзейнічаны ў сферы грамадскага харчавання і сацыяльнага забеспячэння. Па словах Тамары Пракап’юк, задача прафсаюзаў – дабівацца павышэння дабрабыту такіх працаўнікоў.
У 2018 годзе ў раёне выяўлена 13 арганізацый, дзе больш за палову кантрактаў з работнікамі заключалі на адзін год, сёлета сітуацыя змянілася ў лепшы бок, на жаль, гэта не датычыць СВК «Ляхавіцкі», СААТ «Ляхавіцкі малочны завод», КУП ЛВМ «Крывошын».
Больш за сотню парушэнняў заканадаўства аб працы выяўлена кіраў-нікамі прафсаюзаў розных узроўняў на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, большасць наймальнікамі ўхілена. На асаблівым кантролі – ахова працы. У гэтым накірунку шмат робяць грамадскія інспектары. У складзе мабільных груп яны правялі 42 рэйды і выявілі каля 500 парушэнняў патрабаванняў тэхнікі бяспекі, з якіх 241 – у сельскай гаспадарцы, 189 – у прамысловасці і малым бізнесе, 52 – будаўніцтве.
Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў ўзгадала і актуальнасць прававых прыёмаў грамадзян. Сёлета прававыя інспектары працы вобласці правялі шэсць прыёмаў і дапамаглі 18 жыхарам раёна.
У рабоце савета прыняла ўдзел галоўны спецыяліст аддзела сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Вікторыя Стульская. Яна спынілася на асноўных палажэннях новай рэдакцыі Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Галіна КАНЬКО.