В Ляховичском районе прошла профилактическая акция «Закон и порядок»

На восеньскіх канікулах з 1 па 8 лістапада ў раёне прайшла абласная прафілактычная акцыя «Закон і парадак». Яе мэтавая аўдыторыя — дзеці, падлеткі, моладзь.
Па словах начальніка РАУС Аляксандра Ермакова, з пачатку гэтага года на тэрыторыі раёна ўчынена 8 злачынстваў з удзелам непаўналетніх — на 2 больш, чым за аналагічны леташні перыяд. Падчас акцыі супрацоўнікі міліцыі наведалі ўсіх падлеткаў, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў РАУС (зараз гэта 31 чалавек). Асаблівая ўвага надавалася непаўналетнім, якія былі асуджаны за тыя ці іншыя злачынствы.
Праводзіліся праверкі дыскатэк у вячэрні час (пасля 22 гадзін на іх не павінны быць непаўналетнія), чарговы маніторынг аб’ектаў гандлю ўсіх форм уласнасці з мэтай выяўлення і папярэджання фактаў рэалізацыі алкагольных і слабаалкагольных напіткаў непаўналетнім.
Маладыя людзі, якія маюць судзімасць і нідзе не працуюць і не вучацца, накіроўваюцца ў цэнтр занятасці для далейшага працаўладкавання (у тым ліку другаснай занятасці) ці атрымання накіравання на вучобу.

Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *