Ляхавіччына:з нецярпеннем чакаюць зімы аматары падлёднай рыбалкі

Мужчына з Флер’янова пайшоў з дому 16 кастрычніка, а знайшлі яго ў вадаёме 23 кастрычніка. Абставіны трагедыі высвятляюцца. Толькі за 2 апошнія месяцы ў вобласці загінулі ў вадзе 9 чалавек — 3 упалі ў меліярацыйныя каналы, 6 — на рыбалцы.
Гэтай парой іменна рыбакі складаюць групу рызыкі, а дакладней тыя з іх, хто ігнаруе правілы бяспекі. Здавалася б, усяго выратавальная камізэлька, а яна захавала жыццё двум рыбакам на Століншчыне. Гумавая лодка, на якой яны рыбачылі, патанула, і людзі аказаліся ў вадзе. Пратрымаліся на плыву працяглы час, дзякуючы выратавальным камізэлькам.
А што ў нас? Шмат аматараў рыбнай лоўлі, як звычайна, і на беразе, і на вадзе. Многія з іх правілы бяспекі не выконваюць. Бывае, рыбакі прыходзяць на вадаёмы ў добрым падпітку…
З нецярпеннем чакаюць зімы аматары падлёднай рыбалкі — вельмі рызыкоўнай. Ім варта старанна падрыхтавацца да сезона: набыць выратавальныя камізэлькі і шнур даўжынёй 20-25 метраў, які можа спатрэбіцца для выратавання сябра-рыбака. А бацькам неабходна цікавіцца забавамі сваіх дзяцей, тлумачыць ім пра важнасць захавання зусім простых мер перасцярогі, каб вада не стала бядой.
Марыя ЦІТКО,
старшыня раённай
арганізацыі таварыства
ратавання на водах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *