Чыстае гучанне лясоў. 19 кастрычніка ў Ляхавіцкім раёне стартуе рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес»

Видео с сайта Министерства лесного хозяйства Республики Беларусь

Сімвалічна, што ў Год малой радзімы вялікая ўвага надаецца азеляненню роднай зямлі і падтрыманню чысціні і парадку. 19 кастрычніка стартуе рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес», падчас якой землякі талакой пашчыруюць на вялікай уборцы.
Без увагі не застануцца несанкцыянаваныя сметнікі, участкі лесу, што прылягаюць да аўтамабільных дарог, а таксама месцы масавага адпачынку насельніцтва, памятныя аб’екты.

Намеснік дырэктара лясгаса Наталля Адаменка расказала, што заяўку на ўдзел у акцыі ўжо зрабілі навучэнцы агракаледжа. Традыцыйна далучаюцца школьнікі, працоўныя калектывы, іншыя нераўнадушныя. Летась, напрыклад, больш за 250 чалавек ачысцілі немалую тэрыторыю і назбіралі каля трох кубаметраў смецця. 
Лясгас запрашае ўсіх жадаючых паактыўнічаць у акцыі чысціні.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.