Криминал, происшествия в Ляховичском районе

Хуліганская выхадка
Вечарам 10 кастрычніка непрацуючы падляшанін у  нецвярозым стане вечерам    з хуліганскіх памкненняў наўмысна пашкодзіў маёмасць у інтэрнаце ААТ “Жарабковічы”, які  знаходзіцца ў аг. Падлессе. РАСК па выніках даследчых праверак узбудзіў крымінальную справу па ч. 1 арт 339 (хуліганства).
Дзікунства
З праваслаўных могілак каля Туркоў невядомы выкраў з  месца пахавання дзве гранітныя вазы коштам па 60 рублёў кожная.
Раённы адддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт. 205 (крадзёж).
Лясны выпадак
Неўстаноўленая асоба з канца верасня па 14 кастрычніка ў лесе прыкладна ў пяці кіламетрах ад вёскі Навасёлкі застрэліла лася. У выніку незаконнага палявання навакольнаму асяроддзю нанесены ўрон у асабліва буйным памеры 300 БВ, што склала 7650 рублёў.
РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч.4 арт 282 (незаконнае паляванне, учыненае з выкарыстаннем механічнага наземнага, воднага або паветранага транспартнага сродку альбо якая пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры), па якой пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.
Па сводках РАУС.