Дзе лаяльнасці не месца. У мінулы панядзелак адбылося чарговае пасяджэнне камісіі Ляхавіцкага райвыканкама па супрацьдзеянні карупцыі

У мінулы панядзелак адбылося чарговае пасяджэнне камісіі Ляхавіцкага райвыканкама па супрацьдзеянні карупцыі. На парадку дня – шэраг актуальных пытанняў. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Камінскі, які ўзначальвае камісію, адзначыў, што корань карупцыйных парушэнняў і злачынстваў – у адсутнасці прынцыповай пазіцыі і кантролю з боку кіраўнікоў і адказных асоб, праяўлені лаяльнасці да парушальнікаў працоўнай дысцыпліны. І калі неадкладна не змяніць сітуацыю, то кола праблем будзе толькі пашырацца.

У якасці прыкладу, як не павінна быць, неаднойчы гучала ААТ «Шлях новы». Прычым, негатыўныя факты выяўляюцца не кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемства, а кантралюючымі органамі, у прыватнасці, пракуратурай. З пачатку года тут зарэгістравана нямала па-рушэнняў антыкарупцый- нага заканадаўства.
Адзін спецыяліст «Шляху новага» знаходзіўся за межамі краіны, а ў табелі стаяць рабочыя гадзіны; другі парушыў правілы закупак запасных частак; яшчэ адзін – зліваў (чытай – краў) паліва. Намеснік кіраўніка сельгаспрадпрыемства замест работы паехаў на службовым аўтамабілі ў іншую вобласць па асабістых справах. Усе гэтыя факты зарэгістраваны з пачатку бягучага года.
Да шэрага «прыватных» спраў далучаюцца і праблемы агульнагаспадарчыя. За падзеж буйной рагатай жывёлы, нізкую якасць малака вінаватыя не нясуць істотнай адказнасці, абмяжоўваюц-ца пазбаўленнем прэміі на некалькі месяцаў. За 1,8 тоны вернутага малаказаводам сырадою з вінаватых спагналі 247 рублёў. Пры тым, што тона малака каштуе ў сярэднім каля 700 рублёў.
Старшыня камісіі па супрацьдзеянні карупцыі ААТ «Шлях новы» галоўны эканаміст гаспадаркі Ганна Фалько не адмаўляе факт, што ў сельгаспрадпрыемстве адсутнічае ўнутраны кантроль, нізкая дысцыпліна працы, аднак, нейкіх дзейсных мер, каб выйсці з кола праблем, не назвала.
Аляксандр Камінскі даручыў упраўленню па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама наладзіць улік і кантроль у гэтай гаспадарцы, каб узмацніць адказнасць кожнага на сваім працоўным месцы.
Карупцыйная тэма зноў закранула і ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод». Былы дырэктар прадпрыемства зараз адбывае пакаранне за хабарніцтва. А нядаўна ў поле зроку праваахоўных органаў трапіў і галоўны інжынер завода.
Кіраўнік раёна падкрэсліў, што камісіі па супрацьдзеянні карупцыі, якія створаны на прадпрыемствах, павіны праводзіць пасяджэнні не дзеля адпіскі, а працаваць вынікова, у тым ліку займацца прафілактыкай карупцыйных праяўленняў.
– Калі на прадпрыемстве ці ў арганізацыі дакладна наладжаны ўлік рабочага часу, на высокім узроўні дысцыпліна, вядзецца дзейсны кантроль, там няма месца для карупцыі. Менавіта такім чынам наладжана работа ва ўстановах адукацыі Ляхавіччыны, – падкрэсліў кіраўнік раёна падчас абмеркавання пытання аб захаванніва ўстановах адукацыі, культуры, аховы здароўя працоўнай дысцыпліны.
Так, ва ўсіх установах адукацыі раёна дзейнічаюць правілы ўнутранага працоўнага распарадку, распрацаваны службовыя і рабочыя інструкцыі, захоўваюцца правілы аховы працы і бяспекі. Для забеспячэння бяспекі і працоўнай дысцыпліны ў школах устаноўлены 50 сістэм відэаназірання на галоўных уваходах, у спартыўных залах, памяшканнях харчаблокаў, у 14 установах адукацыі – кнопкі трывожнага выкліку міліцыі. Забяспечаны належныя ўмовы па захаванні прапускнога рэжыму на тэрыторыі. Прыняты меры па недапушчэнні свабоднага ўезду туды асабістага транспарту. Распрацаваны пашпарты падвозу, дарожнай бяспекі, схемы маршрутаў бяспечнага руху навучэнцаў на заняткі і дамоў. Адпрацавана сістэма ўліку рабочага часу кожнага працаўніка. Прымаецца шэраг іншых мер па выкананні патрабаванняў Дырэктывы № 1.
Пра вынікі работы камісій па супрацьдзеянні карупцыі ў арганізацыях расказалі прадстаўнікі кансервавага завода, райбальніцы, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, «Шляху новага».
Прынята да ведама і інфармацыі аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама аб правільнасці запаўнення дэкларацый, якіх сёлета пададзена 88.

Галіна КАНЬКО.

Фота з сайта https://ohranatruda.ru