З глыбіні веры. Першае, спатканне сарцанскай моладзі прайшло ў Касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Першае, але, упэўнена, стане добрай традыцыяй, спатканне сарцанскай моладзі прайшло ў мінулую суботу ў Касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Юнакі і дзяўчаты з розных гарадоў Беларусі сустрэліся тут, на Ляхавіччыне.
Маладое пакаленне вернікаў, якое належыць да парафій ордэна Найсвяцейшага Сэрца Езуса, сабралася ў ляхавіцкім храме, каб паказаць сваю духоўную моц, яшчэ раз успомніць, памаліцца за чалавека, які яго заклаў. Да святой імшы, у якой прымаў удзел дапаможны біскуп Казімір Вялікаселец, далучыліся і ляхавіцкія вернікі.
А завяршыла сустрэчу каталіцкай моладзі святая адарацыя, дзе парафіяне склалі свае падзякі і ўшанавалі Божую прысутнасць.
Да гэтага часу незнаёмыя, а пасля спаткання сябры ўжо дамаўляюцца, калі сустрэнуцца ў наступны раз. Эмоцый і пачуццяў, якія напоўнілі маладыя сэрцы, праніклі ў самыя глыбіні чалавечай душы, далі адказы на пытанні і нагоду для роздуму, проста безліч. І гэта цудоўна!

Маргарыта КУХТА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.