Сярэбраная вартасць. Ляхавічанін заваяваў сярэбраны медаль на міжнародным турніры па дзюдо Tallinn European Open 2019

Тыя, каму знаёма імя ляхавічаніна Уладзіслава Цярпіцкага, безумоўна, адчулі феерыю станоўчых эмоцый, даведаўшыся, што на міжнародным турніры па дзюдо Tallinn European Open 2019 заваяваў сярэбраны медаль у сваёй вагавай катэгорыі – звыш 100 кг. Каб узысці на п’едэстал, нашаму земляку давялося змагацца з атлетамі з Расіі, Фінляндыі і Італіі. Уступіў толькі партнёру па камандзе – беларусу Ягору Кухарэнку.
Уладзіслаў расказвае, што ў зале было нямала балельшчыкаў, якія падтрымлівалі і нашых суайчыннікаў. Асаблівых хваляванняў перад турнірам не адчуваў, на перамогу спадзяваўся і разлічваў.
І, канешне, прыклаў для гэтага ўсе намаганні.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.