Ребята из Ляховичского агроколледжа вместе с лесхозом поучаствовали в акции «Чистый лес»

Гэта ўжо нават і не акцыя, а традыцыя рэспубліканскага маштабу – «Чысты лес».

Сёлета яна пачалася 19 кастрычніка і стала дзясятай па ліку. Ініцыяваная Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь добраахвотная дзея мае на мэце прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да лесу. Нягледзячы на намаганні Мінлясгаса па навядзенні парадку, праблема засмечанасці лясных угоддзяў застаецца актуальнай. Асабліва ўчасткаў, што знаходзяцца паблізу населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў, месцаў адпачынку, уздоўж чыгуначных і аўтамабільных дарог.
Мінулая субота стала чыстай для лясных узбочын і дарогі, што праходзіць побач з садаводчым масівам праз чыгуначны пераезд у напрамку вёскі Мыслабаж. Каля двух з паловай кіламетраў, дзякуючы валанцёрству навучэнцаў і выкладчыкаў ЛДАКа, на чале з дырэктарам установы Аленай Абаравай былі прыведзены ў парадак. Лясгас забяспечыў неабходным інвентаром: рабочымі пальчаткамі, мяшкамі для збору смецця.
За работу ўдзельнікам чыстай акцыі падзякаваў ляснічы Ляхавіцкага лясніцтва Віктар Заяц, у якасці сувеніра ўсе атрымалі «фірменныя» шарыкавыя ручкі.
У той жа дзень яшчэ адна група каляджан шчыравала ў Грушаўцы.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота аўтара.